Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясціў частковую дэмабілізацыю вайскоўцаў, прызваных на ваенную службу па указу ад 6 мая 2014 года «Аб частковай мабілізацыі».

Пра гэта гаворыцца ва ўказе прэзідэнта №328 ад 12 чэрвеня.

«Правесці ў ліпені—верасні 2015 г. звальненне з ваеннай службы вайскоўцаў, прызваных на ваенную службу па мабілізацыі на перыяд у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Украіны ад 21 ліпеня 2014 г. № 607 «Аб частковай мабілізацыі», — сказана ў дакуменце.

Кабінету Міністраў даручана забяспечыць фінансаванне і арганізаваць іншыя мерапрыемствы, звязаныя са звальненнем з ваеннай службы

Міністэрству абароны, Міністэрству ўнутраных спраў, Службе бяспекі Украіны, Дзяржаўнай памежнай службе Украіны, Дзяржаўнай спецыяльнай службе транспарту Парашэнка таксама даручыў арганізаваць перавозкі звольненых з ваеннай службы ваеннаслужачых да месцаў пражывання і харчаваннем падчас транспарціроўкі да месцаў пражывання.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?