Завяршыўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан.

Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка ўзяў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў. Акрамя таго, на сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана былі абмеркаваныя перспектыўныя кірункі развіцця двухбаковага супрацоўніцтва.

13 чэрвеня ў Баку Лукашэнка таксама правёў сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам і прэзідэнтам Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыкам Хікі. У цэнтры ўвагі на абедзвюх сустрэчах было развіццё міжнароднага спартыўнага руху і ўдзел Беларусі ў гэтым працэсе.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыка Хікі медалём Францыска Скарыны за асабісты ўклад у развіццё беларускага алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў. Фота БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў прэзідэнта Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў Патрыка Хікі медалём Францыска Скарыны за асабісты ўклад у развіццё беларускага алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў. Фота БелТА.

Бакі таксама абмеркавалі арганізацыю і правядзенне ў Баку першых Еўрапейскіх гульняў. «Азербайджан арганізацыяй гэтага мерапрыемства паказаў свой узровень і ўцёр нос усім тым, хто нападаў. Гэта нармальная міралюбная краіна, якая развіваецца, з цудоўным кіраўніцтвам і прэзідэнтам, які хоча зрабіць дабро сваёй краіне.

Таму крытыкуй яго, не крытыкуй, але ён робіць добрую справу для сваёй краіны, свайго народа і, як мы ўбачылі, для ўсёй Еўропы.

А крытыкаваць нас заўсёды будуць. Крытыкаваць лягчэй, чым рабіць «, — цытуе Аляксандра Лукашэнку БелТА.

«Не магу не пагадзіцца. Некалькі тыдняў таму мы выступалі ў Еўрапарламенце ў Бруселі. І яны выступілі з крытыкай на адрас нашага камітэта за тое, што мы праводзім гульні ў Азербайджане.

І тады я ім сказаў: пачакайце, вы кажаце ад імя 28 краін. А мы ўяўляем 50 краін Еўропы. Таму давайце паважаць ўсіх «, — сказаў Патрык Хікі.

«Вельмі моцны аргумент», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?