Інцыдэнт адбыўся падчас авіяшоў Whitehaven Festival на паўночным захадзе Англіі ў суботу.

Два вайскоўцы брытанскіх узброеных сіл прымалі ўдзел у паказальных выступах. Пасля скачка ў аднаго з іх не раскрыўся парашут, аднак яго калега здолеў злавіць таварыша ў паветры.

Арганізатары шоу адзначылі, што абодва вайскоўцы здолелі пазбегнуць траўмаў. Самі яны растлумачылі, што падобныя выпадкі адпрацоўваюцца на трэніроўках. Кіраўніцтва парашутыстаў высвятляе прычыны ўзніклай няспраўнасці ў экіпіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?