На наступным тыдні міністры абароны краін НАТА правядуць сустрэчу, дзе абмяркуюць сакрэтны дакумент аб магчымым выкарыстанні Расеяй ядзернай зброі.

Аб гэтым піша Die Welt.

«Сутыкнуўшыся з усё большай напружанасцю ў адносінах з Расеяй, НАТА хоча спачатку пракансультавацца на сустрэчы міністраў абароны па ядзернай стратэгіі Расіі. Асновай перамоваў стане сакрэтны дакумент, які падрыхтавала кіраўніцтва НАТА», — гаворыцца ў паведамленні.

Удзельнікі сустрэчы хочуць прааналізаваць, як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін можа выкарыстоўваць ядзерную зброю ў канфрантацыі з Захадам, якія магчымасці Масквы і з гэтага выцякаюць наступствы для НАТА.

Як заявіў выданню высокапастаўлены дыпламат НАТА, у альянсе «глыбока занепакоеныя ядзернай стратэгіяй Расіі».

«Ядзерная зброя гуляе ў новай расійскай стратэгіі так званай гібрыднай вайны важную ролю», — дадаў ён.

Як вядома, раней у РФ заявілі, што Масква мае намер пашырыць свой ядзерны арсенал і збудуе больш за 40 новых міжкантынентальных балістычных ракет для ядзерных сілаў да канца года.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што гэтыя ракеты здольныя «прабіць нават самыя тэхналагічна прасунутыя сістэмы супрацьпаветранай абароны».

У сваю чаргу Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг раскрытыкаваў планы Расіі і заявіў аб небяспецы падобных крокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0