На гэтым тыдні захаваецца няўстойлівае, умерана-цёплае надвор'е. Кіраваць надвор'ем будуць малаактыўныя атмасферныя франты і паветраныя масы з Заходняй, Паўночна-Заходняй Еўропы, паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
У аўторак, 23 чэрвеня, пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём па захадзе кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу 7 … + 14°С, днём 17 … + 24°С, па паўднёвым усходзе да +27°С.
У сераду, 24 чэрвеня, ноччу на большай частцы, днём месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +9 … + 16°С, днём 17 … + 23°С, па ўсходзе 24 … + 27°С.
Пачынаючы з чацвярга і да канца тыдня краіна будзе ва ўладзе няўстойлівых, вільготных паветраных мас з Заходняй, Паўночна-Заходняй Еўропы.
У чацвер, 25 чэрвеня, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +8 … + 15°С, днём 17 … + 23°С, па ўсходзе 24 … + 26°С.
У пятніцу і суботу (26-27 чэрвеня) месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 6 … + 13°С, днём 17 … + 23°С; па ўсходзе ноччу +14 … + 15°С, днём месцамі 24 … + 26°С.
У нядзелю, 28 чэрвеня, месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу 6 … + 13°С, па паўднёвым усходзе +14 … + 15°С; днём 17 … + 23°С, па паўднёвым захадзе 24 … + 26°С.
Дзякуючы дажджам, што прайшлі ў выходныя, пажаранебяспечная абстаноўка ў заходняй частцы краіны палепшылася, аднак на ўсходзе захоўваецца складаная абстаноўка, асабліва ў Мазырскім раёне (5 клас, надзвычайная пажаранебяспека).





