У бліжэйшыя суткі, 25 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-заходні ноччу слабы, днём умераны.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7.. + 12°С, днём максімум тэмператур дасягне +18.. + 23°С; па паўднёвым усходзе краіны ноччу +13.. + 16°С, днём 24.. + 26°С. Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём — слаба падаць.

26 і 27 чэрвеня надвор'е ў Беларусі абумовяць атмасферныя франты. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад + 6°С па паўночным захадзе да + 15°С па паўднёвым усходзе краіны, максімум у дзённыя гадзіны +16.. + 23°С, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да + 25°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?