Новазеландская кампанія Martin Aircraft анансавала выпуск серыйных рэактыўных ранцаў Personal Jetpack, прызначаных для шырокага рынку. Вытворчасць стартуе ў 2016 годзе, цана складзе каля 150 тысяч даляраў.

Personal Jetpack падымае 120 кг, развівае хуткасць да 74 км/г, можа праводзіць у небе да 30 хвілін, на што траціцца 45 літраў бензіну.

Магутнасць рухавіка V4 складае 200 конскіх сіл. На выпадак аварыі прадугледжаны балістычны парашут. Кіраваць джэтпакам можа як непасрэдна пілот (праз два джойстыкі і тачскрын), так і чалавек на зямлі — апарат можа лётаць у якасці беспілотніка.

На апарат ужо ёсць папярэднія замовы ад прыватных кампаній, дзяржаўных структур і неназванага «плэйбоя-мільянера», адзначае Daily Mail.

Кампанія распрацоўвала апарат больш за 35 год. Першыя выпрабаванні прататыпу адбыліся ў Новай Зеландыі ў 2011 годзе, тады ён падняўся на вышыню ў 1 км, затым паспяхова апусціўся на зямлю на парашуце.

На сёння разнастайныя джэтпакі распрацоўваюцца і выпрабоўваюцца шматлікімі кампаніямі і авіяаматарамі, але яшчэ не даходзілі да спажывецкага рынку. Вядомым аматарам джэтпакаў ёсць швейцарац Іў Росі, які нядаўна апублікаваў фантастычнае відэа палёту над Дубаем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?