У сеціве з'явіліся фотаздымкі, нібыта зробленыя на мінскім хлебазаводзе №2. На іх відаць, як хлеб ляжыць на падлозе ці проста гніе, звалены ў кучы.

Дырэктар прадпрыемства Святаслаў Адзіняеў кажа, што пра гэтыя фотаздымкі ён ведае.

«Я бачыў тыя фоты. Гэта правакацыя. Аўтары — два чалавекі, шкоднікі, якіх мы звольнілі больш за год таму, і яны ўсё не могуць супакоіцца. Мы ведаем, як іх завуць. Дарэчы, раней гэтыя здымкі ўжо з’яўляліся ў інтэрнэце. І я не магу сказаць, ці ўсе яны з нашага завода і ці няма там фотамантажу. Але, у любым выпадку, гэта сігнал, што трэба павышаць дысцыпліну на вытворчасці, і ставіцца да сваёй працы адказна», — сказаў Адзіняеў карэспандэнту «Нашай Нівы».

Здымкі насамрэч не новыя. Яшчэ ў маі яны з’явіліся на расійскім сайце blog.fontanka.ru. Там гаварылася, што іх проста нехта даслаў на пошту, а самі здымкі былі зроблены паміж 2012 і 2015 гадамі.

Дырэктар хлебазавода №2 запрасіў журналістаў наведаць прадпрыемства. Рэпартаж аб тым, як насамрэч працуе завод, чакайце на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?