Сёння адбылося паседжанне цэнтральнага камітэту БСДП «Грамада». На ім сярод іншага разглядалася пытанне аб ўдзеле партыі ў палітычнай кампаніі «Выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

На разгляд удзельнікаў ЦК было вынесена два праекты пастаноў. Паводле першага праекта, партыя мусіць прытрымлівацца ўласнага статута і пытанне ўдзелу ў выбарах, падтрымкі кандыдата ці кампаніі павінен вырашаць з’езд, а не ЦК партыі.

Другі праект пастановы ўключаў у сябе падтрымку прэзідэнцкай кампаніі Таццяны Караткевіч, якая з’яўляецца сябрам БСДП.

Ніводная пастанова прынята не была. Пры галасаванні па другім праекце частка членаў ЦК пакінула залу, такім чынам не было неабходнага кворуму ў 23 чалавекі для прыняцця рашэння.

Цяпер сябры БСДП «Грамада» будзе прымаць кожны для сябе асабіста, якога кандыдата ў прэзідэнта яны будуць падтрымліваць.

Таццяну Караткевіч падтрымалі на выбарах «Гавары праўду», а таксама Партыя БНФ.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?