На палігоне «Брэсцкі» 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады завяршыліся беларуска-кітайскія антытэрарыстычныя вучэнні «Імклівы арол — 2015».

27 чэрвеня вайскоўцы спецыяльнай паветрана-дэсантнай роты Паветрана-дэсантных войскаў Ваенна-паветраных сілаў Народна-вызваленчай арміі Кітая, якія бралі ўдзел у вучэннях, выбылі да месца пастаяннай дыслакацыі, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Кіраваў вучэннямі, якія адбываліся з 15 па 26 чэрвеня, камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл генерал-маёр Вадзім Дзенісенка. Ад беларускага боку ў вучэннях удзельнічалі вайскоўцы мабільнай роты 382-га асобнага мабільнага батальёна 38-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады.

У рамках выканання вучэбна-баявых задач адпрацоўваліся пытанні падрыхтоўкі і вядзенне спецыяльных дзеянняў сумесным падраздзяленнем УС Беларусі і Народна-вызваленчай арміі Кітая пры выкананні антытэрарыстычных задач.

Правядзенне вучэнняў «дазволіла выпрацаваць у асабістага складу высокія баявыя якасці і маральна-псіхалагічную сумяшчальнасць пры дзеяннях у складзе зводных шматнацыянальных падраздзяленняў, а таксама абмяняцца вопытам у арганізацыі і вядзенні спецыяльных дзеянняў пры выкананні антытэрарыстычных задач».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?