Зборная Сербіі выйграла жаночы чэмпіянат Еўропы па баскетболе, перамогшы ў фінале Францыю з лікам 76:68.

Нагадаем, што менавіта сербкам беларускі прайгралі ў паўфінале.

Зборная Беларусі заняла на Еўрабаскеце 4-е месца, саступіўшы ў матчы за бронзу камандзе Іспаніі.

Беларускі згуляюць у кваліфікацыі да алімпійскага турніру Алімпіяды ў Рыа-2016, што пройдзе (кваліфікацыя) 13 па 19 чэрвеня 2016 года. Ад Еўропы ў кваліфікацыі таксама згуляюць зборныя Францыі, Іспаніі і Турцыі (усяго 12 зборных свету). Гэтыя 12 камандаў разыграюць 5 пуцёвак у Рыа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна