Як паведамілі ў прэс-службе ГУУС, у ходзе праверачных мерапрыемстваў па дзяржаўных закупках супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Цэнтральнага РУУС выяўлены парушэнні пры правядзенні працэдуры закупкі дарагога раяля.
Супрацоўнікі УБЭЗ ажыццяўлялі суправаджэнне працэдуры дзяржаўнай закупкі названага музычнага інструмента. Заказчыкам і ініцыятарам выступаў адзін з музеяў Мінска. Пераможцам у гэтай працэдуры стала адна са сталічных кампаній з цаной прапановы больш за 570 млн. рублёў. З ёй і быў заключаны дагавор пастаўкі на названую суму.
Аднак у выніку правядзення кантрольных мерапрыемстваў па дзяржаўнай закупцы аператыўнікамі былі выяўлены істотныя парушэнні ў конкурсных дакументах пры правядзенні гэтай працэдуры, адзначыла прэс-служба.
Прааналізаваўшы працэс закупкі і прадастаўленыя дакументы, улічваючы парушэнні, было прынята рашэнне аб ануляванні здзелкі. Дагавор закупкі з пастаўшчыком, адпаведна, быў скасаваны.





