Невядомы здзейсніў у Каіры замах на генеральнага пракурора Егіпта Хішама Бараката. У выніку атрыманых асколачных раненняў пракурор памёр, паведамляе AFP.

thecairopost.com

thecairopost.com

Выбуховае прыстасаванне было закладзена побач з ваенным факультэтам і спрацавала ў момант праезду картэжа пракурора. Выбухам былі пашкоджаныя некалькі аўтамабіляў.

Замах быў здзейснены побач з домам Бараката. Адказнасць за здарэнне ўзяла на сябе групоўка пад назвай «Народны супраціў Гізы», паведамляе ВВС.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?