Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў сваю жонку, старшыню Аргкамітэта першых Еўрапейскіх гульняў «Баку-2015» Мехрыбан Аліеву ордэнам Гейдара Аліева, паведамляе афіцыйны сайт прэзідэнта краіны.
president.az
Цырымонія ўзнагароджання адбылася на сустрэчы з азербайджанскімі спартоўцамі—прызёрамі Гульняў, іх трэнерамі і арганізатарамі спаборніцтваў.
Найвышэйшай ўзнагародай рэспублікі першую лэдзі ўганаравалі за «плённую дзейнасць у развіцці культуры, адукацыі, аховы здароўя і спорту ў Азербайджане, прапаганду культурнай спадчыны азербайджанскага народа ў міжнародным маштабе і высокія заслугі ў арганізацыі Першых Еўрапейскіх гульняў», гаворыцца ў распараджэнні прэзідэнта ад 29 чэрвеня.





