Грэцыя абвесціць дэфолт 30 чэрвеня. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе рэспублікі.
Адпаведная інфармацыя размешчана ў афіцыйным Twitter газеты.
30 чэрвеня Афіны павінны былі пералічыць Міжнароднаму валютнаму фонду 1,54 мільярда еўра ў кошт пагашэння крэдыту, але ўрад вечарам у панядзелак заявіў, што выплаты не будзе, паведамляе Еўраньюс.
Раней, 26 чэрвеня, Грэцыі не ўдалося дамовіцца з крэдыторамі аб рэструктурызацыі доўгу і працягу праграмы фінансавай падтрымкі.
28 чэрвеня ўрад рэспублікі прыпыніў працу крэдытных арганізацый у краіне да 6 ліпеня. Таксама быў уведзены кантроль за рухам капіталу, каб спыніць адток грошай за мяжу. На дадзены момант адзін чалавек можа зняць у банкамаце не больш за 60 еўра ў суткі.
Акрамя таго, на 5 ліпеня ў Грэцыі прызначаны рэферэндум аб неабходнасці ўвядзення мер эканоміі, на якіх настойвае «тройка» крэдытораў — Еўракамісія, Еўрапейскі цэнтральны банк і МВФ. Яны прапанавалі план з васьмі пунктаў. Сярод іх — пенсійная рэформа (дазволіць зэканоміць Грэцыі 1% ВУП у 2016), узмацненне барацьбы з карупцыяй і змяненне падатковай сістэмы.





