Знакаміты егіпецкі акцёр Амар Шарыф памёр ва ўзросце 83 гадоў, паведаміў яго агент.
Некаторы час таму паведамлялася, што Шарыф змагаецца з хваробай Альцгеймера.
algemeiner.com
Амар Шарыф нарадзіўся ў 1932 годзе ў егіпецкай Александрыі. Яго сапраўднае імя — Мішэль Дзімітрый Шалхуб.
Шарыф здымаўся ў амерыканскім і еўрапейскім кіно. Ён сыграў у эпасе Дэвіда Ліна «Лоўрэнс Аравійскі» і камедыі «Смешная дзяўчынка» з Барбарай Стрэйзанд.
Шарыф ў фільме «Лоўрэнс Аравійскі», liveinternet.ru
У 1962 годзе ён атрымаў прэмію «Залаты глобус» як найлепшы акцёр другога плана за працу ў фільме «Лоўрэнс Аравійскі», а ў 1965 як найлепшы акцёр за ролю Юрыя Жывага ў драме «Доктар Жывага». Акцёр быў таксама намінаваны на «Оскар».





