Былы спікер Дзяржаўнай Думы Генадзь Селязнёў памёр на 68-м годзе жыцця позна ноччу 19 ліпеня пасля цяжкай хваробы.
Стан Селязнёва рэзка пагоршыўся ў апошнія некалькі дзён, і дактары не змаглі нічога зрабіць.
Генадзь Селязнёў у 1993 годзе абраны ў першае скліканне Думы ад партыі КПРФ. У 1996 годзе ён стаў спікерам ніжняй палаты парламента, прыязджаў у Мінск у лістападзе 1996 г., перад рэферэндумам, у складзе расійскай дэлегацыі.
У 1999 годзе ён зноў заняў пасаду старшыні Дзярждумы. У 2002 годзе яго выключылі з КПРФ за «адмову падпарадкавацца партыйнай дысцыпліне». Пасля выбараў 2003 года ён зноў стаў дэпутатам, але ўжо не прэтэндаваў на месца спікера палаты — яго заняў Барыс Грызлоў.





