У найбліжэйшыя суткі, 26 ліпеня, па Беларусі чакаецца комплекс неспрыяльных метэаралагічных з'яў: на большай частцы тэрыторыі навальніцы, месцамі моцныя залевы, у дзённыя гадзіны град. Пра гэта паведамляецца на сайце Гідрамета.

Мінск, 23 ліпеня, фота Юліі Бальцэвіч

Мінск, 23 ліпеня, фота Юліі Бальцэвіч

Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах краіны пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с, днём месцамі да 21—24 м/с.

У дзённыя гадзіны 26 ліпеня максімальная тэмпература паветра па ўсходзе рэспублікі дасягне +30—35°С, (на большай частцы Гомельскай вобласці +35°С), ва ўсходняй частцы Мінскай вобласці +30—32°С.

26 ліпеня ў Мінску чакаецца навальніца. У ранішнія і дзённыя гадзіны пры навальніцы месцамі па горадзе моцныя ліўні, град, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?