Вялікімі кантрастамі характарызавалася надвор'е ў Беларусі днём 26 ліпеня.

Калі ў Гродне слупок тэрмометра не змог падняцца вышэй за адзнаку плюс 19,8 градуса, то ў Брагіне (Гомельская вобласць) было зафіксавана 35,5 градуса, што ўсяго на 0,1 градуса менш за абсалютны рэкорд дня, устаноўленага ў 1936 годзе ў Васілевічах (Гомельская вобласць).

У самім Брагіне дзённы максімум перавышаны на 3,5 градуса (26 ліпеня 1963 года тут было плюс 32). Пабітыя рэкорды 52-гадовай даўніны ў двух абласных цэнтрах. У Магілёве паветра прагрэлася да 33,9 градуса (было 32), у Гомелі — да 34,3 (32,6).

Як сведчыць карта рэсурсу надвор'я meteoinfo.by, найбольшая колькасць ападкаў нядзельным днём выпала на паўднёвым захадзе і ў цэнтры Магілёўскай вобласці:

у Бабруйску — 35 мм, або 35 літраў вады на квадратны метр тэрыторыі (39,8% месячнай нормы, якая складае 88 мм), Клічаве — 26 мм (30,6%), Магілёве — 23 мм (26,7%).

Максімальная тэмпература паветра ў Мінску склала плюс 27 градусаў (рэкорд дня — 33,8 у 1936 годзе), ападкаў выпала 4 мм (4,4% ліпеньскай нормы).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?