Паводле інфармацыі Гомельскага аблгідрамета, на ўсіх рэках вобласці ўзровень вады дасягнуў гістарычнага мінімуму. Ніжэй за шматгадовы мінімум узровень вады апусціўся ў Дняпры на ўчастку Магілёў — Рэчыца, Бярэзіне — у раёне Светлагорска, Сожы — у раёне Гомеля, Прыпяці — у раёне Мазыра. 

БелаПАН

БелаПАН

На абмяленні рэк адбілася маласнежная зіма і ранняя вясновая паводка. Узровень вады на асобных суднаходных участках рэк апусціўся ніжэй за праектныя гарызонты, якія лімітуюць суднаходства. 

Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, аднак суднаходства на гэтых рэках пакуль не закрытае. Абмяленне Сожа можна ацаніць, калі праплыць на прагулачным цеплаходзе, які пакуль ходзіць па рацэ. Падзенне ўзроўню вады добра прыкметнае па пляжы, набярэжнай, апорах мастоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?