Акадэмічны дырэктар BISS прызначаецца Сходам пайшчыкаў і падсправаздачны Радзе інстытута. Сумесна з выканаўчым дырэктарам і Радай інстытута, акадэмічны дырэктар распрацоўвае стратэгію развіцця інстытута і ажыццяўляе яе эфектыўную рэалізацыю.
Акадэмічны дырэктар выконвае наступныя асноўныя функцыі:
1. Кіраўніцтва падрыхтоўкай, планаваннем і каардынацыяй даследчых і аналітычных праграм BISS;
2. Распрацоўка акадэмічных стандартаў публікацый BISS, працэдур кантролю іх якасці;
3. Забеспячэнне праграмнай інтэграцыі розных інстытуцыйных праектаў, у прыватнасці даследаванняў, рэгулярнай аналітыкі, праекта РЭФОРУМ і інш.;
4. Упраўленне прадстаўніцтвам BISS на навуковых і экспертных пляцоўках;
5. Кіраўніцтва падрыхтоўкай кніг, артыкулаў, аналітычных запісак, публіцыстычных матэрыялаў BISS;
6. Кіраўніцтва працай стыпендыятаў, стажораў, іншых удзельнікаў даследаванняў і праграм BISS, якія непасрэдна не звязаныя з інстытутам.
Сумесна з выканаўчым (адміністрацыйным) дырэктарам BISS ажыццяўляе:
- Планаванне дзейнасці BISS і складанне гадавых бюджэтаў;
- Пошук фінансавання і распрацоўку праектных прапаноў для атрымання фінансавання;
- Зацвярджэнне штатнага раскладу, наём і звальненне адміністрацыйных і акадэмічных супрацоўнікаў BISS;
- Падтрыманне кантактаў з донарамі, стэйкхолдарамі і партнёрскімі арганізацыямі;
- Кіраўніцтва працай па падтрыманні сувязяў з грамадскасцю, у тым ліку па развіцці вэбсайта BISS, прадстаўленасці ў сацыяльных сетках і медыя;
- Кіраўніцтва падрыхтоўкай мерапрыемстваў BISS (прэзентацыі, канферэнцыі, круглыя сталы і г.д.), кантроль за іх правядзеннем.
Кваліфікацыйныя патрабаванні:
- Наяўнасць навуковай ступені ў галіне сацыяльных навук. Перавага будзе аддадзеная кандыдатам з заходняй ступенню PhD. Мінімальнае патрабаванне — абароненая кандыдацкая дысертацыя.
- Як мінімум пяцігадовы вопыт акадэмічнай працы або працы ў даследчых інстытутах і think-tanks.
- Свабоднае валоданне (магчымасць свабодна зносіцца, пісаць навуковыя матэрыялы, рэдагаваць, перакладаць з/на) беларускай, рускай і англійскай мовамі.
- Экспертыза ў «беларускай тэматыцы»: палітыка, эканоміка, грамадства.
Кандыдат павінен быць гатовы да:
- працы ў маладым калектыве, які дынамічна развіваецца;
- афармлення па аўтарскай дамове з літоўскай арганізацыяй BISS;
- высокай ступені нявызначанасці і адсутнасці магчымасці ў BISS гарантаваць доўгачасовыя кантракты з забяспечанымі ўмовамі працы;
- умоваў аплаты працы, якія залежаць ад праектнай дзейнасці інстытута.
Зацікаўленыя кандыдаты павінны даслаць:
- поўнае акадэмічнае CV;
- матывацыйны ліст;
- кароткі план развіцця BISS, уключаючы магчымыя асноўныя напрамкі даследаванняў (да 3 старонак тэксту)
на адрас info@belinstitute.eu да 13 жніўня 2015 года. Заяўкі, дасланыя пасля 13 жніўня, прымацца не будуць.
Рашэнне па выбары кандыдата будзе прынята да канца верасня. Арганізацыя зкантактуецца толькі з кандыдатамі, якія прайшлі папярэдні адбор.





