Платны пляж у Мінску. Фота twitter.com/mc_maxim.

Платны пляж у Мінску. Фота twitter.com/mc_maxim.

6 жніўня былі пабітыя рэкорды ў Мінску і Гродне.

Згодна з картай рэсурсу meteoinfo.by, у сталіцы паветра прагрэлася да 34 градусаў цяпла. Гэта на 1,6 градуса больш за ранейшы максімум, зарэгістраваны падчас анамальнай гарачыні ў 2010 годзе. У Гродне на 0,1 градуса перавышаны рэкорд 1994 года (33,8 супраць 33,7 градуса).

Самым цёплым месцам у чацвер аказаліся Івацэвічы (Брэсцкая вобласць) — плюс 34,3 градуса.

Тут абноўлены «малады» максімум — 2012 года (34,2).

У найбліжэйшы тыдзень у сталіцы тэмпература паветра чакаецца ў межах 32—34 градусаў, таму не выключана, што новыя рэкорды будуць устанаўлівацца штотыднёва.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?