Нарач. Фота Таццяны Бабушкінай.

Нарач. Фота Таццяны Бабушкінай.

Плюс 32—36. Гэта прагноз на наступныя чатыры дні. Толькі ў чацвер спёка спадзе, абяцаюць сіноптыкі.

Днём 9 жніўня, у нядзелю, максімальная тэмпература паветра ў многіх раёнах рэспублікі дасягне 34—36°С, паведамляецца на сайце Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Кароткачасовыя дажджы, навальніцы месцамі магчымыя толькі ў панядзелак уначы і раніцай, але і яны не прынясуць прахалоды.

Старым людзям, хворым і дзецям пажадана часова выехаць за горад і абмежаваць актыўнасць. Усім рэкамендуецца адмовіцца ад неабавязковых паездак, купацца, шмат піць вады і берагчыся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна