Сяргей Журавель памёр у сне, спынілася сэрца.
Апошняй выдатнай роллю Сяргея Жураўля быў Яцак Сапліца ў «Пану Тадэвушу» паводле Адама Міцкевіча. У спектаклі «Арт», што ставіць Купалаўскі, ён ужо не сыграе.
Сяргей Журавель нарадзіўся ў 1954 у Мінску. У 2011 г. ён быў уганараваны званнем Народнага артыста Беларусі.
Цырымонія развітання з артыстам пачнецца ў панядзелак (17 жніўня), на сцэне Купалаўскага тэатра ў 11.00. З 12.30 да 13.00 пройдзе паніхіда. Сяргей Журавель будзе пахаваны на Усходніх могілках.





