У Маскве ва ўзросце 83 гадоў памёр народны артыст Расіі і СССР Леў Дураў.

ria.ru

ria.ru

«Леў Канстанцінавіч памёр у 00:55 у ноч на 20 жніўня», - паведаміла журналістам дачка акцёра Кацярына.

7 жніўня стала вядома аб шпіталізацыі Льва Дурава з-за праблем з сэрцам. Стан паляпшаўся, то зноў станавілася горш. Акрамя таго, лекары дыягнаставалі ў Дурава цяжкую пнеўманію.

Леў Дураў нарадзіўся ў Маскве 23 снежня 1931 года.

У 1954 годзе ён скончыў школу-студыю МХАТ і далучыўся да трупы Цэнтральнага дзіцячага тэатра. З 1963 года Дураў працаваў у тэатры імя Ленінскага камсамола, а з 1967-га - у Маскоўскім драматычным тэатры на Малой Броннай.

Леў Дураў пачаў здымацца ў кіно ў 1954 годзе. З тых часоў ён сыграў больш за 200 роляў. Найбольш вядомыя фільмы з яго ўдзелам: «Я крочу па Маскве», «Вялікі перапынак», «Сямнаццаць імгненняў вясны» і іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?