tass.ru
Народны артыст Расіі Міхаіл Свецін памёр у нядзелю раніцай на 85-м годзе жыцця ў рэанімацыі Гатчынскай цэнтральнай раённай бальніцы ў Ленінградскай вобласці, паведамляе ТАСС.
Міхаіла Свеціна экстрана шпіталізавалі 23 жніўня. Пасля аперацыі, якая завяршылася паспяхова, акцёра перавялі ў рэанімацыю і падключылі да штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Па некаторых дадзеных, у акцёра быў гемаралічны інсульт.
Заслужаны артыст РСФСР, народны артыст Расіі Міхаіл Свецін да апошняга часу служыў у пецярбургскім Тэатры камедыі імя Акімава.
Нарадзіўся 11 снежня 1930 г. у Кіеве. У інтэрв'ю заяўляў, што старэйшы на год, і год у пашпарце памылковы.
Вядомасць атрымаў у 1975 годзе, калі адыграў у камедыях Георгія Данеліі «Афоня» і Леаніда Гайдая «Не можа быць!»
Міхаіл Свецін сыграў дзясяткі роляў. Ён зняўся ў «Чарадзеях», «Інспектары Лосеве», «Незвычайных прыгодах Карыка і Валі», «Чалавек з бульвара Капуцынаў», «Дванаццаці крэслах», «Афоні» ды іншых фільмах.





