77-гадовы Уладзімір Кішкурна разбіўся на сваім аўтамабілі, урэзаўшыся ў грузавік на трасе Берасце—Менск.
Здарэнне адбылося 2 верасня. Мяркуецца, што яму стала кепска за рулём — два гады назад ён перанёс інфаркт.
Яго даставілі ў бальніцу ў крытычна цяжкім стане.
Пра ягоную смерць паведаміў Барыс Гарэцкі ў фэйсбуку.
Фота з фэйсбука Францішка Вячоркі.
Як паведаміў «Нашай Ніве» рэжысёр Валерый Мазынскі, Уладзімір Кішкурна накіроўваўся з Мінска на адпачынак у адзін з санаторыяў Брэсцкай вобласці.
Здарэнне адбылося на трасе М-1 побач з вёскай Няхачава. «Нісан», якім кіраваў Кішкурна, сутыкнуўся з МАЗам. У выніку кіроўца легкавіка быў заціснуты ў салоне аўтамабіля. Як паведамляе сайт МНС, ратавальнікі пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, кіроўца быў дэблакаваны.
Транпартаванне пацярпелага ў Мінск было немагчымае.
Уладзімір Кішкурна — інжынер, даўні ўдзельнік патрыятычнага руху.
Ён доўгі час быў актывістам Партыі БНФ. Апошнім часам удзельнічаў у талоках у Курапатах, дапамагаў упарадкваць урочышча, ставіў крыжы. Летась быў заяўнікам шэсця ў нацыянальных строях, якое не дазволілі мінскія ўлады.





