У Маскве на 82-м годзе жыцця памёр заснавальнік Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта Юрый Афанасьеў.

Афанасьеў быў адным са стваральнікаў руху «Дэмакратычная Расія», шырокаю вядомасць ён атрымаў у гады перабудовы (таксама яго называлі адным з «прарабаў перабудовы»). Менавіта дзякуючы яму вызначэнне «агрэсіўна-паслухмяная большасць» атрымала шырокае распаўсюджанне.

У 1993 годзе ён склаў з сябе паўнамоцтвы народнага дэпутата і сышоў з палітыкі.

Таксама Афанасьеў вядомы і як заснавальнік Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта (стварыў ён яго на базе Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута). Да 2003 года ён быў яго рэктарам. У 2003-2006 гадах — займаў пасаду прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?