На наступным тыдні будзе пераважаць халоднае з начнымі замаразкамі і паўночнымі вятрамі надвор'е. Сярэдняя тэмпература будзе на 1—3 градусы ніжэй за норму.

Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Дажджоў чакаецца не шмат, пераважна па паўночным усходзе краіны.

У аўторак, 29 верасня, ноччу пераважна без ападкаў, днём месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 8°С, на глебе месцамі слабыя замаразкі да 0 — -2°С, максімальная тэмпература днём + 8 + 14°С.

У сераду таксама без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1 — + 7°С, у асобных раёнах слабыя замаразкі да 0 — -2°С; максімальная тэмпература днём 8 — +13°С.

У чацвер, 1 кастрычніка, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі раніцай і днём па паўночным усходзе Віцебскай вобласці. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1 — +6°С, на глебе і месцамі ў паветры замаразкі да 0 — -4°С; максімальная тэмпература днём 8 — + 15°С.

У пятніцу па паўночным усходзе краіны месцамі кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1 — +8°С, у асобных раёнах магчымыя замаразкі да 0 — -3°С; максімальная тэмпература днём 9 — + 16°С.

Да выходных, абяцаюць сіноптыкі, трохі пацяплее і ўсталюецца больш камфортнае надвор'е.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?