2 кастрычніка ўмовы надвор'я будзе вызначаць цёплая паветраная маса з Балтыйскага мора. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў, толькі па поўначы месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер заходні, умераны, днём парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу 5.. +10°С, па поўдні пры праясненнях 3.. + 4°С, максімальная днём +12.. + 18°С. Атмасферны ціск будзе падаць.

3-4 кастрычніка надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, днём 4 кастрычніка адаб'ецца ўплыў больш цёплых паветраных мас, якія паступаюць з Цэнтральнай Еўропы.

Захаваецца ўмерана цёплае, пераважна без ападкаў надвор'е. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Тэмпература паветра: 3 кастрычніка ноччу 3.. + 10°С, днём 13.. + 19°С; 4 кастрычніка ноччу 3.. + 8°С, днём 14.. + 20°С, па поўдні да + 22°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?