На гэтым тыдні паўночныя патокі прынясуць у Беларусь арктычнае паветра. Яго ўварванне будзе суправаджацца паўночным ветрам, начнымі замаразкамі і нізкай дзённай тэмпературай.

Пра гэта паведаміў TUT.BY начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

Сіноптыкі папярэджваюць, што на ўсёй тэрыторыі Беларусі ўсталюецца халоднае надвор'е глыбокай восені. Сярэдняя тэмпература будзе на 3-5 градусаў ніжэй за норму.

Пахаладанне апынецца зацяжным. Не выключана, што халоднае надвор'е захаваецца да сярэдзіны кастрычніка.

У аўторак умовы надвор'я ноччу будуць вызначацца праходжаннем атмасфернага фронту, услед за якім пачнецца ўварванне халоднага паветра. Ноччу і раніцай у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Ноччу месцамі па Брэсцкай і Гомельскай абласцях слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад + 2°С па поўначы да + 12°С па поўдні; днём ужо 6 + 12°С, у паўднёвых раёнах 13 +16°С.

Далей халоднае надвор'е ўсталюецца, ужо на большай частцы краіны.

У сераду, 7 кастрычніка, чакаецца без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — -4°С, месцамі, пераважна па поўдні, мінімальная тэмпература 1— +3°С; максімальная днём 4 + 11 ° С.

У чацвер таксама пераважна без ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — -4°С, месцамі да -5°С; днём 3 +10.

У пятніцу ноччу на большай частцы тэрыторыі замаразкі 0 — -4°С, месцамі да -5°С; максімальная тэмпература паветра днём 3 —+9°С.

У выхадныя дні захаваецца халоднае надвор'е, а жыхары паўночна-ўсходніх раёнаў краіны могуць убачыць і першы снег.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?