Новы абсалютны мінімум тэмпературы быў зафіксаваны ў ноч на 8 кастрычніка — мінус 8,2 градуса. Рэкорд зафіксаваны ў Клічаве (Магілёўская вобласць). 

Ранейшы рэкорд ночы быў зарэгістраваны 8 кастрычніка 1979 года на метэастанцыі «Палеская» (Брэсцкая вобласць) — 6,3 градуса марозу. У Клічаве гістарычны мінімум складаў мінус 3,2 градуса (8 кастрычніка 2010 года). 

Абнавіліся рэкорды холаду ў двух абласных цэнтрах: Віцебску — 4 градусы марозу (было 3,9 у 1998 годзе) і Магілёве — 5,8 (4,1 тады ж). 

Найбліжэйшымі днямі халоднае надвор'е з начнымі маразамі захаваецца. 

(Выкарыстаныя аператыўныя даныя рэсурсу meteoinfo.by і архіў гідраметэацэнтра на hmc.by).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?