Рэдакцыя часопіса Arche прапануе ў рамках распродажу, які працягнецца да 23 кастрычніка, за паў- ці траціну цаны набыць гістарычныя бестселеры, якія асвятляюць сюжэты і тэмы нашай мінуўшчыны, якія яшчэ нядаўна былі выкрасленыя цэнзарскай рукой.

Увага: першыя 25 замоўнікаў атрымаюць у падарунак грунтоўнае выданне «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час».

Вашай увазе прапануюцца наступныя публікацыі:

1. Сліж Наталля. Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 672 с.

Кніга прысвечана шлюбным і пазашлюбным адносінам шляхты Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVIІ стст. Разгледжана ўнармаванне інстытута шлюбу ў заканадаўстве. Надаецца ўвага выкананню заканадаўчых нормаў у судовай практыцы і прыватна-прававых дакументах. Асобна прадстаўлена выпасажэнне шляхцянак і наданне ім вена. Даследаваны ўплыў праваслаўя, уніяцтва, каталіцызму і пратэстантызму на шлюбныя стасункі шляхты. Рэканструяваны шляхецкі абрад вяселля. Прадстаўленыя асаблівасці скасавання шлюбу ў свецкіх і духоўных судах. Кніга суправаджаецца дадаткамі і ілюстрацыямі.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

2. Краўцэвіч Аляксандр. Краіна пагранічча: выбраныя творы. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 518 с.

У кнігу ўвайшлі выбраныя навукова–папулярныя, эсэістычныя і публіцыстычныя працы вядомага беларускага навукоўцы і грамадскага дзеяча з Гародні, напісаныя ім на працягу апошніх трох дзесяцігоддзяў. Некаторыя з іх друкуюцца ў зборніку ўпершыню.

У кнізе друкуюцца нарысы: «Вялікі князь Вітаўт», «Гедымін (1316— 1341 гг.). Каралеўства Літвы і Русі», «Ад Войшалка да Віценя», «Міндаўг. Пачатак вялікага гаспадарства», «Тэўтонскі ордэн ад Ерусаліма да Грунвальда».

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

 

3. № 1-2 — 2012. Беларусь эвангельская.

Немагчыма ўявіць вывучэньне гісторыі і аналіз сучаснасьці Беларусі без дасьледаваньня і асэнсаваньня пратэстанцкай спадчыны. Многія пытаньні гісторыі пратэстантызму ў Беларусі яшчэ чакаюць свайго дасьледчыка, але галоўнае палягае ў тым, каб пачаць гэтую справу. Спадзяемся, што гэты нумар часопісу «ARCHE» адкажа на некаторыя пытаньні і паспрыяе лепшаму веданьню нашай гісторыі і нашай сучаснасьці. (З прадмовы да нумара).

У нумары друкуюцца даследаванні «Рускія пратэстанты Вялікага Княства Літоўскага і іх стаўленьне да праваслаўя, 1569—1767 гг.» Андрэя Катлярчука, «Пратэстанты ў Слуцку ў ХVІІ —XIX стагодзьдзях» Людмілы Івановай, «Да гісторыі першага выданьня Новага Запавету і Псальмаў на сучаснай беларускай мове (1931 год)» Анатоля Сідарэвіча, «Эвангельскія хрысьціяне-баптысты ў БССР у 1944 — пачатку 1950-х гг.» Тацьцяны Касатай і інш.

Поўны змест нумара даступны ТУТ.

 

Нарэшце, першыя 25 замоўнікаў атрымаюць том

4. Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раньнемадэрны час. Уклад. В. А. Варонін. 2-е выд. Смаленск: Інбелкульт, 2013. — 902 с.

Выданьне ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сёньняшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яго зьмест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забясьпечаны прадмовай, якую напісаў да іх Мікола Ўлашчык. У Дадатках зьмешчаныя ўрыўкі зь Іпацьеўскага, Наўгародзкага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цьвярскога летапісаў і Рагоскага летапісцу, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым сьвятле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжаньня.

Поўны змест кнігі даступны ТУТ.

Толькі да 23 кастрычніка камплект можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або пазваніўшы на тэл. (29) 5507969.

Цана за ўвесь камплект — 199 тыс. (самавываз) або 249 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам, кур’ер працуе толькі па Менску і ваколіцах).

Увага: продаж паасобных выданняў з камплекту ў рамках акцыі не дапускаецца.

Таксама звяртаем вашу ўвагу, што колькасць камплектаў абмежаваная. Рэдакцыя засцерагае за сабой права датэрмінова спыніць акцыю ў сувязі з вычарпаннем складскіх запасаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?