Расійскі гурт «Звери» на сваёй старонцы ў сацсетцы «Вконтакте» паведаміў пра адмену гастрольнага тура па Беларусі. Па словах музыкаў, арганізатары беларускіх канцэртаў — Сяргей Парфёнаў і Гродзенская абласная філармонія не выканалі свае абавязанні. Канцэрты гурта мусілі адбыцца ў Мінску, Віцебску, Гродне, Гомелі, Бабруйску і Магілёве.

У інтэрв'ю kp.by канцэртны дырэктар групы Лера Агапава паведаміла: «Усе дамоўныя абавязанні не былі выкананыя. Гатэлі не забраніраваныя, квіткі не набытыя, нават дамова была не падпісаная! Тэхнічныя райдары і маршрутныя карты не ўзгодненыя».

Дарэчы, летась канцэрты гурта ў Гродне таксама не адбыліся. Там нават прадавалі квіткі на канцэрт, аднак выявілася, што артысты гастраляваць тут не збіраліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0