By.tribuna.com

By.tribuna.com

У Беларусі не было затрымання футбольных фанатаў за тое, што яны выкарыстоўвалі шалік з выявай герба «Пагоня», гэтыя людзі былі затрыманыя за правапарушэнне. Пра гэта сказаў сёння журналістам міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, паведамляе БелТА.

Міністр кажа, што ў Беларусі не існуе адміністрацыйнай адказнасці за выкарыстанне такога герба. «Не трэба ў гэтай сувязі спекуляваць на такой інфармацыі. Гэта была банальная сітуацыя, калі заўзятары лаяліся нецэнзурна і не рэагавалі на заўвагі».

Трое заўзятараў зборнай Беларусі былі затрыманыя падчас гульні адборачнага турніру Еўра-2016 Беларусь — Македонія, што прайшоў на «Барысаў-Арэне» вечарам 12 кастрычніка.

Міліцыя сцвярджае, што «яны нецэнзурна лаяліся», заўзятары настойваюць на тым, што іх затрымалі за шалікі з гістарычным гербам «Пагоня». Ноч і раніцу яны правялі ў пастарунку.

Вечарам 13 кастрычніка ў раённым судзе Барысава быў абвешчаны прысуд. Віталю Буцько, Змітру Хведаруку і Юрыю (прозвішча называць не захацеў) прысудзілі штрафы ў 10 базавых велічынь (1,8 мільёны рублёў). Іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні міліцыі.

Інцыдэнт набыў вялікі розгалас у заўзятарскіх колах і ў інтэрнэце.

Глядзець таксама: 

Зміцер Хведарук: У міліцыі нам казалі: «Вы хочаце, каб было, як у Луганску, дзе бандэраўцы ядуць дзяцей?»

«За шалік з «Пагоняй» цябе могуць назваць фашыстам». Як прыйсці на фан-сектар зборнай і трапіць у суд

ФК «Нёман» заступіўся за свайго заўзятара: Ён не мог апусціцца да нецэнзурнай лаянкі

Асуджаны фанат: «Затрымалі за шалік з зарэгістраванай сімволікай — «Пагоняй». Пра што тут яшчэ можна казаць…»

«Слова на «п» и «д». Как осудили фанатов сборной Беларуси

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?