Выйшаў «ARCHE» № 6 за 2015 год («Князі Радзівілы»).

У апошнія гады павялічылася зацікаўленасць гісторыяй роду Радзівілаў у Беларусі. У першую чаргу гэта выклікана папулярнасцю былых цэнтраў радзівілаўскіх уладанняў (Нясвіж, Мір, Любча і інш.) як аб’ектаў гістарычнай спадчыны. Дзякуючы гэтаму ў тым чаліку расце зацікаўленасць фундатарскай і культурнай дзейнасцю Радзівілаў. Гісторыя роду Радзівілаў звязана з гісторыяй шматлікіх населеных пунктаў сучаснай Беларусі (Нясвіж, Слуцк, Мір, Капыль, Карэлічы, Койданава, Беліца, Раманава, Жодзіна, Копысь, Клецк, Глуск, Чарнаўчыцы і інш.).

Гэты нумар закліканы садзейнічаць пашырэнню ведаў беларускага чытача пра славуты магнацкі род. Дзеля гэтага ў нумары сабраныя артыкулы вядомых гісторыкаў з Беларусі, Літвы і Польшчы, якія займаюцца даследваннем роду Радзівілаў.

ЗМЕСТ

Андрэй МацукКнязі Радзівілы

Ніна Скеп’ян. Закладанне родавых традыцый на прыкладзе Мікалая Мікалаевіча Радзівіла

Марак Феранц. Каралева і яе брат: адносіны Барбары Радзівіл з Мікалаем Радзівілам Рудым

Пётр Лабэндзь. Крыштаф Радзівіл Пярун — першы сенатар Вялікага Княства Літоўскага

Томаш Кэмпа. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка і Берасцейская унія

Караль Жойдзь. «З дзвюх бедаў выбіраючы меншую, шведскай пратэкцыі перад маскоўскай тыраніяй перавагу аддаў… »: некалькі заўваг адносна пазіцыі Януша і Багуслава Радзівілаў у 1655 г.

Анджэй Адам Маеўскі. Барацьба Пацаў з Радзівіламі за дамінаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім у 1666—1669 гг.

Кшыштаф Касажэцкі. Адступленне Крыштафа Радзівіла Перуна ў Інфлянтах у 1601 г. паводле яго ўласных сведчанняў.

Ліст Крыштафа Радзівіла Перуна да Льва Сапегі (Рыга, 3 верасня 1601 г.).

Пшэмыслаў Гаўран. На службе караля і Рэчы Паспалітай: удзел літоўскага крайчага Жыгімонта Караля Радзівіла ў Смаленскай вайне 1632—1634 гг.

Збігнеў Хундарт. Аддзелы Радзівілаў у каронным войску ў часы панавання Міхала Карыбута-Вішнявецкага і Яна ІІІ Сабескага (1669—1696 гг.)

Ліна Балайшыце. Лісты прыдворных мастакоў Гераніма Фларыяна Радзівіла: пра самаўсведамленне і статус мастака

Наталля Сліж. Уладанні і палацы Міхала Казіміра Радзівіла ў Гародні ў XVIІІ ст.

Славамір Аўгусевіч. Смерць і пахаванне намесніка Прусіі Багуслава Радзівіла

Караліна Стоек. Пахавальны цырыманіял пры нясвіжскім двары ў часы Міхала Казіміра Радзівіла Рыбанькі

Філіп Валянскі. Радзівілаўскія пахавальныя цырымоніі XVIII ст. на фоне пахавальных звычаяў Рэчы Паспалітай

***

Выданне можна замовіць, даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected]

Цана выдання — 70.000 руб. без уліку дастаўкі, 90.000 руб. з улікам дастаўкі.

Замаўляючы выданне, у полі «Тэма» трэба пазначыць «6-2015», а ў лісце падаць свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча і ініцыялы, тэлефон для камунікацыі.

Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?