На гэтым тыдні чакаецца па-асенняму сырое, дажджлівае і з туманамі надвор'е. Пра гэта паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, 20 кастрычніка, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты: днём па паўночным усходзе адаб'ецца ўплыў антыцыклона з цэнтрам над Маскоўскай вобласцю. Ноччу месцамі, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 1 + 7°С, месцамі па паўночным усходзе 0 — -3°С, максімальная днём 5 + 11°С.

Самымі непагодлівымі днямі на тыдні стануць серада і чацвер, 21 і 22 кастрычніка.

Непагадзь прынясе цыклон, які будзе праходзіць уздоўж нашых паўднёвых межаў. У гэтыя дні па Беларусі пройдуць дажджы, у крайніх усходніх раёнах краіны — з мокрым снегам. Тэмпература паветра ў сераду чакаецца мінімальная ноччу 1 — +8°С, па паўночным усходзе 0 — -3°С; максімальная днём 2 — + 9°С, у чацвер мінімальная ноччу 0 — +6°С, максімальная днём 2 + 9°С.

У пятніцу, 23 кастрычніка, надвор'е будзе вызначаць атмасферны фронт з Заходняй Еўропы і прынясе на большую частку тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 — + 7°С, максімальная днём 5 — + 11°С.

У выхадныя дні надвор'е пачне паступова паляпшацца, з ростам атмасфернага ціску дажджоў стане менш.

У суботу, 24 кастрычніка, ноччу яшчэ на большай частцы тэрыторыі, днём ужо месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 2 + 8°С, максімальная днём 5 + 11°С.

У нядзелю, 25 кастрычніка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 — +5°С, максімальная днём 6 + 12°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?