Мінулы верасень стаў самым гарачым дзевятым месяцам у свеце за ўсю гісторыю назіранняў і сёмым месяцам года, які ўстанавіў тэмпературны рэкорд.

favim.com

favim.com

Паводле падлікаў Нацыянальнага ўпраўлення ЗША па назіраннях за акіянамі і атмасферай, глабальная сярэдняя тэмпература верасня 2015 года склала 15,9 градусаў Цэльсія (60,62 градусаў Фарэнгейта) і пабіла папярэдні рэкорд верасня 2014 года.

Тэмпературныя рэкорды былі зафіксаваныя для сямі з дзевяці мінулых месяцаў 2015 года. Бягучы год абышоў па гэтых паказчыках 1998-ы, які быў самым гарачым з моманту пачатку рэгулярных назіранняў у 1880 годзе.

Навукоўцы-кліматолагі лічаць, што павышэнне тэмператур звязана з глабальным пацяпленнем і эфектам Эль-Ніньё — ваганнем тэмператур паверхні вады часткі Ціхага акіяна, прылеглай да экватара.

Самая магутная фаза гэтых ваганняў, так званай Паўднёвай асцыляцыі, што аказала прыкметны ўплыў на сусветны клімат, адбылася ў 1998 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?