Гідраметцэнтр папярэджвае аб неспрыяльнай з'яве — узмацненні ветру.

«Днём 26 кастрычніка (панядзелак) у многіх раёнах краіны і ў Мінску чакаецца ўзмацненне ветру парывамі 15—18 м/с», — паведамляе сайт Гідрамета.

Заўтра ў сталіцы раніцай і днём сіноптыкі прагназуюць суцэльную воблачнасць і верагоднасць дажджу. Тэмпература паветра плюс 6—8°С. Да вечара панядзелка праясніцца.

Без ападкаў чакаецца і надвор'е ў аўторак, 27 кастрычніка. У сераду тэмпература пачне падаць, ужо ў чацвер днём у Мінску прагназуюць 0 — плюс 2°С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?