Цэнтр сучасных мастацтваў і Музей сучаснага выяўленчага мастацтва аб'яднаныя ў Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (НЦСМ) Рэспублікі Беларусь. Юрыдычна новая ўстанова культуры пачала працаваць з кастрычніка гэтага года, паведаміў куратар праектаў НЦСМ Уладзімір Галак.

Афіцыйная прэзентацыя цэнтра адбудзецца 4 лістапада ў Мінску.

Упершыню аб стварэнні Нацыянальнага цэнтра сучаснага мастацтва ў пачатку кастрычніка 2014 года паведаміла першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Яна сказала, што цэнтр павінен стаць аналагам «арт-дэпо, якія сёння існуюць у Расіі і Еўропе», а яго задачай будзе «падтрымка і развіццё актуальных кірункаў сучаснага мастацтва». З дапамогай цэнтра, паводле слоў намесніка міністра, задумана «аб'яднаць маладых і масцітых мастакоў, якія займаюцца сучасным мастацтвам».

10 жніўня гэтага года стварэнне НЦСІ замацавалі пастановай Савета міністраў № 673.

Кіраўніком Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў прызначаная мастацтвазнаўца Наталля Шаранговіч, якая ўзначальвала абедзве ўстановы, што ўвайшлі ў склад цэнтра.

Чакаецца, што Музей сучаснага выяўленчага мастацтва і Цэнтр сучасных мастацтваў, нягледзячы на аб'яднанне, захаваюць за сабой назвы, якія ўжо зарэкамендавалі сябе, таму што гэтыя культурныя пляцоўкі сталі добра пазнавальнымі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?