Папулярны брытанска-аўстралійскі вулічны мастак Гуіда ван Хелтэн пасля сваёй вандроўкі ў Кіеў наведаў Беларусь. Графіціст удзельнічае у «Urban Myths» — Міжнародным фестывалі манументальнага мастацкага роспісу (муралізм), у рамках якога вулічныя мастакі з дапамогай мясцовых валанцёраў і звычайных гараджан пераасэнсоўваюць гарадскія міфы і ствараюць свае мастацкія работы на аснове ўрбаністычных традыцый.

Гуіда выклікаў бурнае абмеркаванне ва Украіне сваімі графіці ў Кіеве.

Сёння ж графіціст ладзіў сустрэчу ў Мінску, дзе распавядаў пра свой стыль і паказваў прыклады працаў, зробленых па ўсім свеце.

Гуіда пераважна цікавяць нацыяльныя вобразы і стылі розных краін. Перад тым як маляваць, ён вывучае нацыяльную свядомасць і ідэнтыфікацыю народа. Апошнім часам Гуіда зацікавіўся тэмай бежанцаў.

Гуіда прыехаў толькі нядаўна, але ўжо паспеў аб'ехаць розныя этнічныя музеі і гістарычныя месцы Беларусі. «Я планую намаляваць нешта беларускае, але не скажу што». Графіці плануецца змесціць на вуліцы Рабкораўскай.

Сам мастак вельмі захапіўся беларускай гісторыяй. Яму спадабаліся нацыянальныя строі, ён наведаў Нясвіжскі замак, гэта яго вельмі натхняла. Візіт мастака стаўся рэальным дзякуючы падтрымцы кампаніі Vizor Interactive і Пасольства Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?