Амедэа Мадыльяні. «Аголеная лежачы». (1917—1918).
Мастакі-мадэрністы жылі ў Парыжы не еўшы, прадавалі свае карціны за капейкі. Цяпер іх шчаслівыя ўладальнікі маюць за кожную з іх багацце.
У панядзелак на аўкцыёне Christie’s «Аголеная лежачы» Мадыльяні сышла за 170,4 млн даляраў. Яе набыў удзельнік з Кітая, які ўдзельнічаў у таргах праз тэлефон.
Карціна належала раней дачцэ італьянскага калекцыянера Лаўры Матыёлі Росі.
У той жа дзень на «Крысці» прадалі за 95,4 млн даляраў «Медсястру» Роя Ліхтэнштэйна.
Рой Ліхтэнштэйн. Медсястра. 1964.





