У вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбыўся канцэрт-мэмарыял «Струны сэрца чыстага», прысьвечанага памяці паэтаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна.
Галоўным удзельнікам канцэрту стаў Нацыянальны народны аркестар імя Жыновіча, а аўтарам праекту — галоўны дырыжор аркестру Міхаіл Казінец.
Вядомыя і папулярныя песьні, напісаныя на словы паэтаў выконвалі салісты Белдзяржфілярмоніі і іншыя сьпевакі, а ў залі прысутнічалі многія аўтары музыкі гэтых песьняў.
Праз увесь канцэрт гучалі запісы вершаў Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна ў выкананьні аўтараў.
Першым выступіў сьпявак Зьміцер Вайцюшкевіч, які адразу ж атрымаў авацыі. Цёпла гледачы віталі і іншых артыстаў, а «Завіруху» сьпявала амаль уся напоўненая гледачамі заля.
Уладзімір Някляеў на канцэрце.
Зінаіда Бандарэнка на канцэрце.
Удава Генадзя Бураўкіна Юлія і былая кандыдатка ў прэзыдэнты Тацяна Караткевіч.
У цэнтры — сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч.
Аляксанд Фядута (у цэнтры) з жонкай (злева).





