tass.ru
Рэжысёр Георгій Юнгвальд-Хількевіч памёр на 82 годзе жыцця, паведамілі прадстаўнікі Саюза кінематаграфістаў РФ.
Юнгвальд-Хількевіч 3 лістапада быў экстрана шпіталізаваны ў Боткінскую бальніцу ў Маскве. Прычыны шпіталізацыі не называліся, паведамлялася толькі, што рэжысёр знаходзіцца ў рэанімацыі ў вельмі цяжкім стане.
«Юнгвальд-Хількевіч памёр у Маскве ў сераду ва ўзросце 81 года», — заявілі «Інтэрфаксу» ў Саюзе кінематаграфістаў РФ.
***
Юнгвальд-Хількевіч нарадзіўся 22 кастрычніка 1934 г. у Ташкенце. Яго бацька Эміль-Альгерд скончыў Кіеўскую тэатральную акадэмію, з 1934 г. працаваў ва Узбекістане.
Георгій у 1956 скончыў Ташкенцкі архітэктурны інстытут, у 1963 — Ташкенцкі тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў мастаком у Ташкенцкім тэатры, на «Узбекфільме» і Адэскай кінастудыі.
Першым поўнаметражным фільмам, знятым Юнгвальд-Хількевіч, сталі «Небяспечныя гастролі» з Уладзімірам Высоцкім у галоўнай ролі, што выйшлі на экраны ў 1969 г..
Сярод іншых найбольш вядомых прац рэжысёра — фільмы «Д'Артаньян і тры мушкецёры», «Мушкецёры праз 20 гадоў», «Ах, вадэвіль, вадэвіль» і «Вязень замка Iф». Усяго Юнгвальд-Хількевіч зняў больш за 20 поўнаметражных фільмаў.





