У 96 гадоў памёр былы канцлер Гельмут Шміт. У верасні яго шпіталізавалі ў аддзяленне рэанімацыі з-за праблем з сасудамі.

Сацыял-дэмакрат, ён быў канцлерам Нямеччыны ад 1974 да 1982. Ён праводзіў цэнтрысцкі курс як у эканоміцы, так і ў палітыцы.

Пасля адстаўкі ён стаў рэдактарам тыднёвіка «Цайт».

Ён нарадзіўся ў 1918 годзе ў Гамбургу. Адным з ягоных біялагічных дзядоў быў яўрэй, аднак ягоны бацька вырас з прыёмным татам-немцам. Калі да ўлады прыйшлі нацысты, сям'я жыла таму ў пастаянным страху выкрыцця. Аднак абышлося. Шміт вымушана ўдзельнічаў у Гітлерюгендзе, але яго адтуль выгналі за антыфашысцкія погляды. Ад 1937 да 1945 ваяваў — трохі ў проціпаветранай абароне, а трохі — пад Ленінградам і на Заходнім фронце.

У Шміта было двое дзяцей. Сын малым памёр ад менінгіту, а дачка працуе ў Лондане на ТВ Блумберг. 

Шміт шмат курыў да самай смерці.

Ён быў таленавітым піяністам, нават запісвалі канцэрты ў ягоным выкананні.

Ягоная жонка памерла, калі яму быў 91 год. У 93 гады ён прызнаўся, што зноў закахаўся і сышоўся са сваёй 79-гадовай асістэнткай.

Шміт прытрымліваўся строгіх нямецкіх стандартаў этыкі ў палітыцы. Пасля адстаўкі ён напісаў шмат кніг і быў адным з самых уплывовых палітычных публіцыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?