Кіраўніцтва Беларускага саюза мастакоў (БСМ) прыняло рашэнне прадоўжыць па 18 лістапада ўключна працу мастацка-дакументальнай выставы «Праўда пра Курапаты. Факты, дакументы, сведчанні» ў мінскім Палацы мастацтваў.
Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў выставы, журналіст і актывіст грамадскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапат» Марат Гаравы.
Экспазіцыя даступная для прагляду штодня з 11.00 па 19.00.





