Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Германіі Андрэй Гіро раптоўна памёр 17 лістапада, паведамілі БелТА ў прэс-службе МЗС.

БелТА

БелТА

«Міністэрства замежных спраў Беларусі з жалем паведамляе, што 17 лістапада раптоўна пайшоў з жыцця Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія Андрэй Уладзіміравіч Гіро», — паведамілі ў МЗС.

Андрэй Гіро нарадзіўся 20 кастрычніка 1967 у Мінску. Скончыў перакладчыцкі факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў па спецыяльнасці «нямецкая і англійская мовы», Інстытут дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «знешняя палітыка і дыпламатыя».

Дыпляматычная місія пачалася з 1993 года. Ён прадстаўляў Беларусь у Швейцарыі, Аўстрыі і ў апошнія гады — у Германіі. 

«Андрэй Гіро валодаў неймаверным асабістым пазітывам, пачуццём гумару і уменнем сябраваць. Калегі, супрацоўнікі Міністэрства замежных спраў запомняць яго як уважлівага і спагадлівага чалавека, мудрага і цярплівага настаўніка. У паўсядзённым жыцці гэта быў добры, надзейны, поўны планаў і жаданняў чалавек. З сумным, але светлым пачуццём Андрэя Уладзіміравіча ўспомняць тысячы людзей, якім пашчасціла працаваць і кантактаваць з ім. Падзяляем горыч страты і выказваем шчырае спачуванне і глыбокія спачуванні родным і блізкім Андрэя Уладзіміравіча Гіро», — адзначылі ў МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?