Конкурс дзіцячае «Еўрабачанне-2015» пройдзе сёння ў сталіцы Балгарыі Сафіі. Канцэрт пачнецца ў 21.30 па беларускім часе. Прамую трансляцыю конкурсу будзе весці тэлеканал «Беларусь 1» і «Беларусь 24».
Прадстаўнік Беларусі Руслан Асланаў выступіць дзесятым з песняй «Чараўніцтва».
На думку экспертаў, у яго ёсць шанцы ўвайсці ў тройку лідараў. Разам з тым беларуская дэлегацыя не хоча рабіць прагнозы і ставіць перад сабой мэту годна, без памылак выступіць на конкурсе. Імёны пераможцаў стануць вядомыя ўжо пасля апоўначы.





