Гэта адзіны дзяржаўны рускамоўны тэатр у Літве. Яго акцёры не раз наведвалі з гастролямі Беларусь, удзельнічалі ў тэатральных фестывалях. Сёлетнія гастролі РДТЛ у Мінску пройдуць у год 70-годдзя тэатра.

На сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра літоўскія артысты пакажуць новыя пастаноўкі са свайго рэпертуару. Адкрые гастрольную афішу РДТЛ у Мінску «Зойкіна кватэра» паводле п'есы Міхаіла Булгакава. «Каларытны сюжэт з сочным тэкстам і мноствам пераапрананняў з часоў нэпа — таго кароткага пробліску надзеі ў перадваеннай бальшавіцкай Расіі, калі людзі спяшаліся жыць, рабіць неразумнасці і ўдыхнуць поўнымі грудзямі апошні глыток неўтаймаваных пачуццяў» — так анансуюць пастаноўку госці.

Другі спектакль пакажуць 26 лістапада — эксцэнтрычны музычны спектакль паводле п'есы Аляксандра Увядзенскага «Ёлка ў Івановых», які чатыры разы адзначаны найвышэйшай тэатральнай узнагародай Літвы — «Залатым сцэнічным крыжам». Такой жа ўзнагароды ўдастоеная музыка да спектакля «Яўген Анегін», які будзе паказаны 27 лістапада. Лістападаўскія гастролі ў Мінску РДТЛ завершыць сваім самым амбіцыйным і маштабным спектаклем — трагедыяй Уільяма Шэкспіра «Кароль Лір» у пастаноўцы кіраўніка тэатра рэжысёра Ёнаса Вайткуса.

У гэтыя ж дні ў Вільні на сцэне Рускага драматычнага тэатра Літвы будзе выступаць калектыў Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. Ён пакажа канцэртную праграму «Штраус-гала», музычную камедыю Яўгена Пцічкіна «Бабскі бунт», вадэвіль Уладзіміра Баскіна «Сапраўдная гісторыя паручніка Ржэўскага» і музычную камедыю Уладлена Лукашова і Вадзіма Ільіна «Мая жонка — лгуння».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?