Юбілейная выстава мастацкай суполкі «Пагоня» працягвае абрастаць скандаламі і забаронамі. Як паведамлялася, у дзень адкрыцця выставы з яе знялі дзве карціны — Аляксея Марачкіна і Алеся Пушкіна. Абедзве карціны мелі алюзіі на ўкраінскія падзеі.

Як перадае радыё «Свабода», 25 лістапада выстава страціла яшчэ дзве карціны. Гэта палатно Алеся Цыркунова, прысвечанае Другой сусветнай вайне і ўдзелу беларусаў у баях каля Монтэ-Касіна ў Італіі. А таксама плакат Уладзіміра Крукоўскага «Што ж мы за людзі?» (на фота), створаны ў 1995 годзе як рэакцыя на Ганебны рэферэндум.

Карціны знялі патаемна, мастакам пра гэта ніхто не паведаміў. Цяпер творцы рыхтуюць зварот на імя старшыні Саюза мастакоў Рыгора Сітніцы, каб высветліць, чаму і кім была ажыццёўлена цэнзура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0